Ісаак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Прынясеньне ў ахвяру Ісаака», Караваджа

Ісаа́к (па-габрэйску: יִצְחָק Іцхак — літар. «будзе сьмяяцца») — адзін зь біблейскіх патрыярхаў, сын Абрама й Сары, якая нарадзіла яго ў глыбокай старасьці. Драматычным момантам біблейскай біяграфіі Ісака зьяўляецца вядомае ахвяраваньне Абрама, яго бацькі. Бог загадаў апошняму прынесьці ў ахвяру свайго любімага сына Ісаака. Каб даказаць сваю вернасьць усявышняму, Абрам вырашыў выканаць яго волю, аднак у самы апошні момант, апавядаецца ў Бібліі, рука анёла адвяла занесены Абрамам нож ад зьвязанага ім Ісаака. Навукоўцы лічаць, што ў гэтым сюжэце знайшоў адлюстраваньне пачатак працэсу адмены ў першабытных плямёнаў чалавечага ахвярапрынашэньня й замены яго ахвярамі жывёлаў.[1]

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф.: Творы… С. 153.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ісааксховішча мультымэдыйных матэрыялаў