Ісак (патрыярх)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Isaac sarcifice Pio Christiano Inv31648.jpg

Ісак (іўр.: יִצְחָק) — адзін з біблейскіх патрыярхаў, сын Аўрама і Сары, якая нарадзіла яго ў глыбокай старасці. Драматычным момантам біблейскай біяграфіі Ісака з'яўляецца вядомае ахвяраванне Аўрама, яго бацькі. Бог загадаў апошняму прынесці ў ахвяру свайго любімага сына Ісака. Каб даказаць сваю вернасць усявышняму, Аўрам вырашыў выканаць яго волю, аднак у самы апошні момант, апавядаецца ў Бібліі, рука анёла адвяла занесены Аўрамам нож ад звязанага ім Ісака. Навукоўцы лічаць, што ў гэтым сюжэце знайшоў адлюстраванне пачатак працэсу адмены ў першабытных плямёнаў чалавечага ахвярапрынашэння і замены яго ахвярамі жывёл.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 153.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.153. ISBN 5-343-00151-3.